Cяргей Скрабец можа выйсьці на волю 15-га лістапада

Любоў Лунёва, Менск Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў пастанавіў 15 лістапада вызваліць палітвязьня Сяргея Скрабца.
Цяпер у Віцебскай калёніі Сяргей Скрабец трымае галадоўку на знак салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным. Гэта ня першая галадоўка былога дэпутата "Палаты прадстаўнікоў" за кратамі. Ён такім чынам пратэставаў супраць арышту, а потым супраць прысуду. Месяц таму Сяргей Скрабец распачынаў галадоўку з патрабаваньнем вызваліць яго ўмоўна-датэрмінова, як таго патрабуе Кодэкс аб адбыцьці пакараньняў.

Сяргея Скрабца арыштавалі летась у траўні. Яго абвінавацілі ў вымантачваньні крэдыту. Суд пакараў актывіста дэпутацкай групы “Рэспубліка” пазбаўленьнем волі на два з паловай гады.