Горадня: Анжаліку Борыс выпусьцілі на волю

Сяргей Астраўцоў, Горадня Анжаліку Борыс — старшыню Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі, а таксама Тэрэзу Селівончык і Анджэя Лісоўскага выпусьцілі сёньня ўначы.
Калі іх прывезьлі ў Горадню, спачатку даставілі ў Гарадзенскі абласны псыханэўралягічны дыспансэр і ўзялі аналіз крыві на наркотыкі.

Машыну, якой кіраваў Анджэй Лісоўскі і ў якой ехалі Анжаліка Борыс і Тэрэза Селівончык, учора ўвечары затрымалі на памежным пераходзе Прывалка, што на поўначы Гарадзенскага раёну на мяжы зь Літвой.

Падчас агляду машыны мытнікі раскруцілі люстэрка, у якім былі пакуначкі з парашкамі трох колераў: жоўтага, карычневага і белага. Анжаліка Борыс заявіла Радыё Свабода, што лічыць знаходку правакацыяй.

Машыну, у якой ехалі прадстаўнікі Саюзу палякаў, забралі. Цяпер яна знаходзіцца на рэгіянальнай мытні.