Радыё Свабода Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў пра працэс над Зьмітром Дашкевічам.
“За Зьмітром Дашкевічаам мы разам працавалі ў часе выбараў. “Малады Фронт” паказаў сябе вельмі актыўна, вельмі шмат зрабіў дзеля абуджэньня надзей, мабілізацыі і зьняцьця страху. Я вельмі паважаю гэтага чалавека. Ён моцны духам, маральны і глыбока веруючы. Я прыехаў сюды падтрымаць яго маральна. Яны баяцца пры нас нават судзіць людзей. Рэпрэсіі спыняцца толькі калі мы пераможам, Чым далей, тым больш жорстка будзе паводзіць улада. Ва ўлады сканчваюцца рэсурсы, перадусім маральныя”.