Марцін Гэкер: “Гэты працэс нагадвае суды 30-х гадоў у Нямеччыне”

Радыё Свабода Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Марцін Гэкер параўнаў суд над Зьмітром Дашкевічам з працэсамі, якія праходзілі ў Нямеччыне ў 30-я гады 20ст.
Марцін Гэкер заявіў: “Сёньняшні суд мае вялікае палітычнае значэньне. Раней былі закрытыя працэсы ў Нямеччыне. Мільёны людзей былі забіты, паводле пастановаў сакрэтных трыбуналаў. Мы зрабілі высновы з гісторыі, і зараз у нас судовыя працэсы адкрытыя. Мы спрабуем зразумець, чаму так не адбылося ў Беларусі? Чаму тут не вывучылі ўрокаў сталінізму?”