Затрымана Анжаліка Борыс, у яе аўтамабілі знайшлі парашок

Сяргей Астраўцоў, Горадня У нядзелю ўвечары на памежным пераходзе Прывалка на поўначы Гарадзенскага раёну быў затрыманы аўтамабіль Аudi, у якім вярталася зь Літвы Анжаліка Борыс — старшыня Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі. За рулём быў сябра Саюзу Анджэй Лісоўскі. Зь імі таксама ехала Тэрэса Селівончык — старшыня Баранавіцкага аддзелу Саюзу палякаў.
Мытнікі пачалі агляд машыны і раскруцілі люстэрка, у якім быў мяшэчак зь невядомым парашком. Cпадарыня Борыс паведаміла нашаму Радыё, што машыну аглядалі некалькі разоў, выкарыстаўшы пры канцы нават сабаку. Наконт знойдзенага парашку яна сказала, што лічыць гэта правакацыяй. Пасьля гэтага на мяжу прыбыла сьледчая група.

Позна ўвечары — у 23.30 актывіст Саюзу палякаў Андрэй Пачобут паведаміў нашаму Радыё, што Анжаліку Борыс дастаўляюць у Горадню пад аховай адной машынай, а Лісоўскага і Селівончык — другой. Тэлефон самой Борыс у гэты час ужо быў адключаны.

Кіраўніца Саюзу палякаў вярталася зь Вільні са сваімі калегамі з паседжаньня Эўрапескайга зьвязу палянійных арганізацыяў.