Горадня: А.Кусельчука будуць судзіць у панядзелак

Сяргей Астраўцоў, Горадня Андрэя Кусельчука, дарадцу лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, пасадзілі ў спэцпрыёмнік. У панядзелак яго завязуць у суд Кастрычніцкага раёну Горадні.
А.Кусельчука вінавацяць ў дробным хуліганстве.

Андрэя Кусельчука затрымалі сёньня ў Горадні. Міліцыянты кажуць, што ў ягонай легкавой машыне знойдзеная друкаваная прадукцыя.