Радыё Свабода, Менск Пленум ЦК камсамолу Беларусі, які адбыўся сёньня, выступіў у абарону зьняволенага лідэра Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча, суд над якім пачнецца заўтра.
ЛКСМБ салідарны з усімі беларускімі палітвязьнямі і гатовы аказаць любую падтрымку сям’і Зьмітра Дашкевіча – гаворыцца ў прынятай пленумам заяве.
Камсамольцы выступілі супраць ціску, якое апошнім часам аказвае на Беларусь кіраўніцтва Расеі. Яны ўнеслі ў свой статут артыкул, у якім гаворыцца, што “ўмацаваньне дзяржаўнасьці й сувэрэнітэту Беларусі, ёсьць адной з галоўных мэтаў камсамолу”.
Камсамольцы таксама вырашылі ўзяць актыўны ўдзел у мясцовых выбарах.