Уладзімер Арлоў, Менск Новая перадача сэрыі “Імёны Свабоды”
“Добра шапку закінуць пад лаву —
хай пад лаваю лета жыве.
Людзі скажуць: шаўковыя травы
парасьлі на маёй галаве.
Добра любую мець на прыкмеце і любіць, колькі сілы стае. Можа, будзе свавольнік-вецер мне насіць пацалункі яе”.
Каб пісаць такія сонечна-бесклапотныя вершы ў 1942-м, іх аўтар мусіў мець магутны зарад аптымізму й жыцьцёвай трывушчасьці. Як ні парадаксальна, гэты зарад Лявон Случанін (сапраўднае прозьвішча Шпакоўскі) атрымаў у лягерах на Беламорканале, куды трапіў у 1937-м.
Напярэдадні Другой сусьветнай яму пашчасьціла вырвацца з жорнаў ГУЛАГу і нават два гады папрацаваць настаўнікам. Беларускае школьніцтва давала Лявону магчымасьць заробіць на хлеб і ў гады нямецкае акупацыі. Разам зь землякамі-паэтамі Янкам Золакам і Ўладзімерам Клішэвічам у 1943-м ён выдаў зборнік “Песьняры Случчыны”. У той самы час была створаная гістарычная паэма “Рагнеда”, якой пашчасьціла выходзіць кнігамі тры разы: у 1944-м у Вільні, у 1958-м у Сыднэі і ў 1994-м у Салігорску.
Апошняе выданьне было прымеркаванае да 80-годзьдзя аўтара, перад якім мы з спадаром Лявонам абмяняліся сваімі кніжкамі, і я пачуў аповед аб тым, як у 1950-м эміграцыйны часопіс “Шыпшына” з глыбокім жалем паведаміў пра “заўчасную сьмерць выдатнага беларускага паэта Случаніна”, які па вайне безразважна вярнуўся зь Нямеччыны ў Беларусь і быў засуджаны бальшавікамі на 15 гадоў зьняволеньня і 5 гадоў пазбаўленьня правоў як беларускі нацыяналіст і аўтар антысталінскіх вершаў. Усё, апрача “заўчаснае сьмерці”, было праўдай, і на родную Случчыну Лявон Раманавіч здолеў пераехаць з Комі АССР толькі ў 1973-м.
“Рагнеда нас лучыць, Валодзя”,— амаль вершам сказаў ён, а я дакляраваў аздобіць фрагмэнтамі ягонай паэмы адно з будучых перавыданьняў сваіх “Таямніцаў полацкай гісторыі”. Сталася так, што абяцаньне ўдалося выканаць толькі цяпер: у 5-м выданьні “Таямніцаў” на некалькіх старонках маім суаўтарам будзе Лявон Случанін.