Радыё Свабода Украінскі прэзыдэнт Віктар Юшчанка сёньня сустракаецца ў Хэльсынкі зь лідэрамі краінаў Эўразьвязу, каб абмеркаваць пэрспэктывы далучэньня Ўкраіны да гэтай арганізацыі. Два бакі маюць падпісаць дамову аб памежным супрацоўніцтве, каб спрасьціць візавы рэжым і гарантаваць вяртаньне нелегальных мігрантаў.
Вось што сказала нашаму радыё камісарка Эўразьвязу ў вонкавых сувязях Бэніта Фэрэра-Вальднэр.
(Фэрэра-Вальднэр: ) "Гэтыя пагадненьні вельмі значна спросьцяць падарожжы і кантакты паміж грамадзянамі Ўкраіны і краінаў Эўразьвязу, а таксама паспрыяюць барацьбе зь нелегальнай міграцыяй".
Сёньня ж старшыня Эўракамісіі Хасэ Мануэль Барозу заявіў, што ані Ўкраіна, ані Эўразьвяз не гатовыя да ўкраінскага чальцоўства ў арганізацыі. Паводле Барозу, Украіна павінна яшчэ ажыцьцявіць шмат якія рэформы.