Радыё Свабода Пра гэта паведаміў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч пад час сёньняшніх адказаў ураду на пытаньні дэпутатаў.
Паводле ягонай інфармацыі Міністэрства фінансаў выступіла з такой ініцыятывай, што дазволіць зэканоміць бюджэту 86 мільярдаў рублёў. Віцэ-прэм’ер Віктар Бура адказваючы дэпутату сказаў, што сапраўды такое пытаньне вывучаецца. Але на сёньняшні дзень ніхто не можа даць дакладнага адказу, ці ажыцьцявіцца гэтая ініцыятыва.