Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту кажуць, што ўзнагарода парлямэнту імя Сахарава для Аляксандра Мілінкевіча -- сьведчаньне таго, што Эўропа памятае пра Беларусь і “ня можа спаць спакойна, пакуль мае суседзяў, у якіх пануе такая палітычная сытуацыя, як у Беларусі”.
Абгрунтоўваючы кандыдатуру Аляксандра Мілінкевіча, віцэ-сьпікэр Эўрапарлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі, які быў ініцыятарам вылучэньня беларускага палітыка да атрыманьня прэміі імя Андрэя Сахарава, назваў чатыры прычыны на карысьць Мілінкевіча: блізкасьць ідэям Сахарава, здольнасьць уплываць на сытуацыю ў Беларусі, міжнародная ахова, якой патрабуе кандыдат, а таксама вартасьці, за якія змагаецца Аляксандар Мілінкеіч і якія былі падмуркам стварэньня Эўразьвязу.
Аляксандар Мілінкевіч меў, аднак, моцных канкурэнтаў, якіх падтрымлівалі розныя фракцыі Эўрапарлямэнту – урэшце лёс прэміі апынуўся ў залежнасьці ад галасоў дэпутатаў фракцыі лібэралаў, да якой належыць і віцэ-сьпікер парлямэнту Януш Анышкевіч – гарачы прыхільнік кандыдатуры Аляксандра Мілінкевіча.
(Анышкевіч: ) “Я павінен адзначыць, што рашаючае значэньне мелі галасы дэпутатаў ад нашай фракцыі, якую нялёгка было пераканаць, у першую чаргу таму, што два гады таму ўзнагароду імя Сахарава атрымалі таксама прадстаўнікі Беларусі – БАЖ”.
Паводле словаў спадара Анышкевіча, дзякуючы ўганараваньню прэміяй Аляксандра Мілінкевіча Беларусь і праблемы з правамі чалавека і свабодай слова, якія там існуюць, будуць яшчэ больш вядомымі ў Эўропе.
(Анышкевіч: ) “Гэта сьведчаньне таго, што Эўропа добра памятае пра Беларусь, ня лічыць яе краінай, якой, маўляў, ўжо й няма чаго займацца. Акрамя гэтага, уганараваньне спадара Мілінкевіча гэта таксама выразны сыгнал і для беларускіх уладаў - яны бачаць, што да Мілінкевіча ставяцца як да важнай палітычнай асобы, і для беларускага грамадзтва - мы паказваем, якія маем сымпатыі і якіх партнэраў хацелі б у Беларусі бачыць”.
Урачыстае ўручэньне прэміі Аляксандру Мілінкевічу старшынём Эўрапарлямэнту Жазэпам Барэлям адбудзецца 13 сьнежня ў часе сэсіі парлямэнту.