Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня на паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі прынялі пастанову, якая рэглямэнтуе выступы кандыдатаў у мэдыях. Таксама разглядалі парадак дэкляраваньня маёмасьці й прыбыткаў кандыдатаў. Цэнтравыбаркам вызначыў парадак галасаваньня грамадзянаў, якія знаходзяцца пад арыштам.
Як і падчас мінулай выбарчай кампаніі, кожны кандыдат атрымаў права толькі на адзін бясплатны пяціхвілінны выступ на мясцовым дзяржаўным радыёвяшчаньні.
Калі параўнаць зь мінулай мясцовай кампаніяй, зьместу выступаў будзе надавацца большая ўвага. Між іншым, у іх не павінна гучаць зьнявага й паклёп на службовых асобаў ды іншых кандыдатаў у дэпутаты. “Калі гэтыя патрабаваньні ня будуць выконвацца, орган радыёвяшчаньня адмовіць кандыдатам у дэпутаты ў эфірным часе”, — заявіў прадстаўнік Цэнтравыбаркаму. Выступы кандыдатаў будуць папярэдне запісвацца. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына патлумачыла пасьля паседжаньня, што праслухоўваць выступы мусяць рэдактары радыё:
(Ярмошына: ) “Гэта чыста тэхнічнае пытаньне. Калі вы кажаце пра цэнзуру, то ніякіх цэнзараў спэцыяльна ня будзе. Наш назіральны савет створаны, каб разглядаць тыя скаргі, якія паступяць у ЦВК, калі кандыдат ці іншыя асобы будуць лічыць, што закон парушаны”.
Нагадаем, падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі рабіліся купюры ў выступах кандыдатаў. Спадарыня Ярмошына сказала, што гэта рабілі тэхнічныя работнікі, а не Цэнтравыбаркам. Але тлумачыць сытуацыю яна адмовілася:
(Ярмошына: ) “Яны не надзеленыя такім правам, натуральна. Ведаеце, давайце ня будзем абмяркоўваць тое, што мінула”.
Адмыслоўца ў выбарчых тэхналёгіях Сяргей Альфер заявіў:
(Альфер: ) “У мінулыя гады выступы часткі кандыдатаў былі вельмі крытычныя. І мы бачылі крытычныя выступы падчас прэзыдэнцкай кампаніі гэтага году. Але мы ўпершыню бачылі, калі органамі ўлады выступы рэзаліся. Была цэнзура выступаў. Цяпер яны вырашылі больш проста падыходзіць да гэтай справы. І калі нейкі выступ не спадабаецца, яны на падставе гэтай пастановы проста ня пусьцяць яго ў эфір. Я думаю, што цэнзуру будуць праводзіць кіраўнікі альбо адпаведны чыноўнік мясцовага радыё”.
Цэнтральная камісія таксама вырашыла, што кандыдаты ў дэпутаты будуць дэкляраваць прыбыткі за 2005 год, і маёмасьць, якой валодае кандыдат на момант падачы дакумэнта. Як і раней, публікавацца будуць сума гадавога прыбытку і пералік маёмасьці, якая знаходзіцца ва ўласнасьці кандыдата. Гэтыя зьвесткі зьявяцца альбо ў мэдыях альбо ў тэксьце агульнага плякату зь біяграфічнымі зьвесткамі кандыдатаў.
У галасаваньні на мясцовых выбарах возьмуць удзел 1587 грамадзянаў, якія асуджаныя да арышту. Сярод асуджаных ёсьць і палітвязьні. Паводле зьвестак Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, у мясцовых выбарах таксама возьмуць удзел каля 72 тысяч грамадзянаў Расеі. Спадарыня Ярмошына заявіла, што раней не падлічвалася колькасьць расейцаў, якія вылучаліся ці былі абраныя дэпутатамі. Але на гэты раз колькасьць расейцаў падлічаць.