С.Гайдукевіч віншуе А.Мілінкевіча з прэміяй Сахарава

Радыё Свабода Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кандыдат на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах Сяргей Гайдукевіч павіншаваў Аляксандра Мілінкевіча з узнагародай. Ганараваньне былога кандыдата на прэзыдэнта прэміяй імя Сахарава палітык ацаніў пазытыўна.
(Гайдукевіч: ) “Віншую спадара Мілінкевіча, атрымаў прэмію, вельмі вядомую. Я магу толькі выказаць сваё віншаваньне. Нармальна ўсё, таму што ён грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Чаму я буду супраць? Ці якія ў мяне могуць быць пытаньні? Я стаўлюся да гэтага як грамадзянін, а не як палітык”.

Апрача таго, спадар Гайдукевіч выказаў спадзеў, што Палата прадстаўнікоў неўзабаве зможа наладзіць дыялёг з Эўрапарлямэнтам.