Радыё Свабода Эўрапарлямент абвесьціў лідара дэмакратычных сілаў Беларусі, былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча ляўрэатам прэміі імя вядомага праваабронцы Андрэя Сахарава за 2006 год.
У тройку намінанатаў, акрамя Аляксандра Мілінкевіча, уваходзілі таксама былы кандыдат на прэзыдэнта Калюмбіі Інгрыд Бэтанкур, ліванскі журналіст і дыплямат Гасан Туэні. Іх кандыдатуры папярэдне абралі сябры парляменцкіх камітэтаў у міжнародных справах і разьвіцьцю.