Зьміцер Падбярэскі, Менск Агляд публікацыяў у беларускай прэсе ад 26 кастрычніка розных гадоў.
“Комуніст” у 1936 годзе знаёміць з чарговай пастановай ЦВК і СНК БССР: “ЦВК і СНК БССР адзначаюць, што майстры і майстрыцы — калгаснікі і калгасніцы, прыцягнутыя да выканання адказных работ па вырабу беларускага сундука і вышыўкі тэксту “Пісьма беларускага народу вялікаму Сталіну” аднесліся да даручаных ім работ з велізарнай любоўю, паказаўшы высокае мастацкае майстэрства і вялікую палітычную свядомасць… За выдатныя мастацкія работы, якія маюць вялікае палітычнае значэнне, узнагародзіць граматамі ЦВК і СНК БССР: 1. Майстра калгасніка — тав.Арлова Якава Сцяпанавіча. 2. Мастака тав.Пашкевіча Мікалая Аляксандравіча”.
“Ніва” на гэтым тыдні 1956 году піша пра мову эсьпэранта: “Гэта штучная мова была створана нашым геніяльным суайчыннікам — жыхаром Беластока — доктарам Заменгофам… Як не ўспомніць тут, што на мове Эсперанто выдана шмат кніжак беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, беларускіх вучоных. Першая такая кніжка выйшла ў свет у 1909 годзе. Гэта была анталогія беларускай народнай песні і паэзіі “Кветкі Беларусі” ў перакладзе народнага настаўніка Францішка Бялауса”.
На старонках “Советской Белорусии” ў 1986 годзе Ўладзімер Някляеў пад загалоўкам “Праўда і хлусьня” піша на тэму раззбраеньня: “Сем тысяч вершаў амэрыканскіх паэтаў аб прыгажосьці сьвету не заменяць, зразумела, сямі тысячаў подпісаў амэрыканскіх вучоных пад адмовай удзельнічаць у распрацоўцы новай зброі. Але менавіта зь першага вынікае другое. Інакш напэўна ўсё даўно б скончылася, не было б каму і што абараняць. Паэзія трывожыць сумленьне, прыгажосьць абуджае пачуцьцё віны за ўласную тваю недасканаласьць перад дасканаласьцю сусьвету”.