Радыё Свабода, Менск Аляксандар Мілінкевіч сёньня зьбіраецца падаць судовы зыск з нагоды зьнявагі гонару і годнасьці на першы нацыянальны тэлеканал. Як ён лічыць, 13, 27 жніўня, а таксама 6 верасьня ў перадачы “У цэнтры ўвагі” былі дыскрыдытаваныя ён ды ягоная сямья. У тэлесюжэтах, прынамсі, паведамлялася, што, нібыта, старэйшы сын экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандар “за грошы Захаду” скупляе хаты ў радавой вёсцы Мілінкевічаў, каб, маўляў, праводзіць у іх “апазыцыйныя сходы”.
Старэйшы сын спадара Мілінкевіча таксама Аляксандар, якому больш за 30 гадоў, сапраўды купіў дзьве занядбаныя сядзібы ў Берштах. У адной зь іх засталося давесьці да ладу саламяную страху, пасьля чаго тут на дабрачынных пачатках будзе месьціцца этнаграфічны музэй. Мілінкевічы разам з настаўнікамі ды вучнямі Берсьцянскай школы сабралі да яго ўжо дзьве сотні экспанатаў. Кажа старэйшы Мілінкевіч.
(Мілінкевіч: ) “Каб у мяне былі сродкі, пазвозіў бы з засьценкаў, зь лясоў старыя драўляныя хаты, якія яшчэ ў выдатным стане і зрабіў бы турыстычную вёску ў вёсцы. Гэта захавала б Бершты. І мы з сынам хацелі б адрадзіць і ганчарства, кавальства, ткацтва, бо людзі яшчэ жывыя, якія гэта ўмеюць”…
30-гадовы Аляксандар Будзько, які ў часе апошняй прэзыдэнцкай кампаніі ў вёсцы ды акаляючых засьценках, дзе пражыве да чатырох сотняў жыхароў, сабраў за Мілінкевіча да дзьвюх соцень подпісаў адзначае:
(Будзько: ) “БТ, калі прыехала, не паказвала, што Мілінкевіч купіў старыя, разваленыя хаты, што зьбіраецца рамантаваць, а паказвалі толькі дом Мілінкевіча, таму што ён прыстойна выглядае.
З усёй вёскі “бэтэшнікі” знайшлі тых, хто не любіць Мілінкевіча – трох чалавек. Барташук, былы дырэктар саўгаса. Барташука гэтага потым выгналі, перадалі саўгас Хвасько, які разваліў яго канчаткова, толькі піларама засталася. І бабка – Саша ў яе дом хацеў купіць на беразе возера. У тых жа, хто за Мілінкевіча, яны інтэрвію не бралі! Як толькі па тэлевізару паказалі, назаўтра было ўсё начальства са Шчучына – і санстанцыя, і архітэктар. Ім далі ўказаньне, каб да чагосьці “дакалупаліся”. Дык сказалі, каналізацыю нельга капаць каля хаты і яму штраф за гэта выпісалі”…
Я наўмысна сустрэўся з тымі жыхарамі Берштаў, што за Мілінкевіча не галасавалі ды не падпісваліся. Гэтага 33-гадовага дзецюка сустрэў ля школы, дзе ён працуе рабочым.
(Спадар: ) “Сямашка Павал Мікалаевіч”..
(Карэспандэнт: ) “Сямашка Віталь Канстанцінавіч (сьмех ). За Мілінкевіча падпісваўся?”
(Павал: ) “Я – не, у мяне не бралі. Я мала зь ім сустракаўся, а, па гутарках, неблагі чалавек”…
70-гадовая спадарыня Ганна Ількевіч ішла ўпарадкаваць магілу мужа. Галасавала за Лукашэнку.
(Карэспандэнт: ) “А як вы ставіцеся да Мілінкевіча?”
(Ількевіч: ) “Чаго мы да яго дрэнна?! І да яго, і да брата вунь прыязджае – хай жывуць людзі. Яны тут гадаваліся”…
(Карэспандэнт: ) “А чулі, Мілінкевіч “памешчыкам” хоча стаць?”
(Ількевіч: ) “Ай, што хочуць, тое скажуць – язык без косьці, што з гэтага хвосьця. Не слухайце! І міліцыю нейкую выклікалі, што ён дамы накупляў. Хай купляе, калі мае грошы! Кажаце, Мілінкевіч кепскі. Я во 25 гадоў у калгас хадзіла. Па 9 быкоў у стойле стаяла. Раптам усё змылілі-прадалі ды ўсё ў кішэні, як перастройка пайшла. Во табе і камуністы – трактары пахавалі ў лесе, божа міленькі. А пэнсыю – во сёньня перадавалі, на 9% падвысілі – гэта на дзьве тысячы. І на каго казаць, што дрэнна?!”
Учора ўвечары я ізноў сустрэўся з Аляксандрам Мілінкевічам. Спытаў пра лёс судовага зыску.
(Мілінкевіч: ) “Ён падрыхтаваны. Я лічу, суды ў нас несправядлівыя і, магчыма, яго не прымуць. Але я мушу адстойваць сваю годнасьць і паказаць усім, самому сябе, што гэта хлусьня”…