Радыё Свабода Пад час наўпростай лініі з грамадзянамі Расеі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін адказаў на пытаньне бранскага прадпрымальніка Міхаіла Сафонава: “ Ці магчыма стварэньне саюзнай дзяржавы з Беларусьсю”.
Уладзімер Пуцін заявіў, што расейскае кіраўніцтва выступае за тое, каб паскорыць гэты працэс:
(Пуцін: ) “Спачатку нам трэба гаварыць на эканамічнай інтэграцыі. І ў сувязі з гэтым самым галоўным я лічу пераход на адзіную валюту. Гэта б падштурхнула разьвіцьцё супольнага бізнэсу і эканамічных сувязяў паміж дзьвюма краінамі. У сувязі з гэтым зьвяртаю ўвагу на тое, што мы ніяк не можам дамагчыся агульных стандартаў у пытаньні эканамічных пошлін, як па імпарце, гэтак і па экспарце. Некаторыя рэчы нас турбуюць, мы глядзім на аб’ёмы сырой нафты, якія паступаюць на беларускія НПЗ, глядзім на патрэбнасьці самой рэспублікі і на тое, колькі нафтапрадуктаў пастаўляецца потым за мяжу. Нам тут канешне ж трэба наводзіць парадак у працэсе нармальнае дыялёгу з нашымі беларускімі калегамі. Калін нам ня ўдасца дасягнуць дамоўленасьцяў, то нам прыйдзецца ўводзіць нейкія абмежаваньні”.
Уладзімер Пуцін сказаў, што цяпер узгадняюцца і палітычныя пытаньні адносін з Беларусьсю, у тым ліку па Канстытуцыйным акце.
(Пуцін: ) “Але для таго,каб перайсьці да стварэньня агульнага парлямэнту патрэбна эканамічная база. Нам нельга стварыць умовы, пры якіх мы пастаім Расею ў сытуацыю супрацьстаяньня нейкага саюзнага парлямэнту і чыста расейскага парлямэнту, надзяліўшы іх прыкладна падобнай кампэтэнцыяй і стварыўшы ўмовы для перацягваньня канату”.