Тацяна Поклад, Вільня Сойм Літвы прыняў рэзалюцыю „Адносна візавай палітыкі Эўразьвязу”, ў якой выказаў нязгоду з павышэньнем візавых тарыфаў для краінаў-суседзяў, у тым ліку Беларусі, і заклікаў “як найхутчэй шукаць спосабы спрасьціць візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі”. Новыя кошты на візы для беларускіх грамадзянаў пачнуць дзейнічаць ад 1 студзеня 2007 году. Віза для беларусаў будзе каштаваць 60 эўра.
Рэзалюцыя, ініцыяваная парлямэнтаром Вацлавом Станкевічам, закранае пытаньніі візавай палітыкі Эўразьвязу адносна ўсіх краінаў-суседзяў, — і Беларусі, Украіны і Малдовы, і балканскіх і каўказскіх краінаў, і Расеі.
Што да Беларусі, рэзалюцыя зьвяртае ўвагу, што павялічэньне коштаў на візы ў краіны Эўразьвязу да 60 эўра значна ўскладніць магымасьці падарожнічаць для жыхароў Беларусі, нэгатыўна паўплывае на працэсы дэмакратызацыі ў краіне і не адпавядае прынцыпам палітыкі суседзтва Эўразьвязу.
У рэзалюцыі літоўскі Сойм заклікае краіны Эўразьвязу, Эўрапейскі парлямэнт, Эўрапейскую Камісію як найхутчэй пачаць шукаць спосабы і шляхі, у тым ліку і аднабаковыя, каб аблегчыць візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі.
Рэзалюцыя прынятая на агульным паседжаньнні Сойму амаль адзінагалосна, супраць быў толькі адзін дэпутат.
Сябра камітэту замежных справаў Сойму Літвы Вацлаў Станкевіч ініцыяваў запыт адносна новых візавых тарыфаў для краінаў-суседзяў у часе урадавай гадзіны, а таксама абмяркаваньне гэтай праблемы ў парлямэнце і падрыхтаваў тэкст прынятай рэзалюцыі, -- ён адзначае, што упэўніўся, што літоўскі урад працуе над гэтай праблемай. Таму рэзалюцыя адрасаваная ў структуры Эўрапарлямэнту і праз дыпляматычныя каналы яна будзе перададзена у кіроўчыя структуры Эўразьвязу.
(Станкевіч:) “Наш урад працуе на сваім узроўні, але мы павінны дапамагчы сваім міністрам працаваць, а дасюль Эўразьвяз ня бачыў пазыцыі літоўскага парлямэнта. Цяпер нашым міністрам будзей лягчэй працаваць з гэтай праблемай павышэньня візавых тарыфаў. Чыноўнікі Эўразьвязу ня толькі пачытаюць рэзалюцыю, яны зразумеюць, што Літва – і ўрад, і парлямэнт, — трымаюцца ў гэтым пытаньні адной пазыцыі, гэта вельмі важна. А далей было б вельмі добра, каб падтрымалі нашую ініцыятыву суседзі, — Польшча, Латвія. Яны таксама як і Літва лепей адчуваюць пульс суседзтва ў нашым рэгіёне. І такім чынам Эўразьвяз зразумее, што яго візавая палітыка у накірунку нашых суедзяў няслушная. Вынік будзе, толькі трэба працаваць, рабіць наступныя крокі”.