Алег Грузьдзіловіч, Менск Юры Хадыка вітае чарговае пашырэньне сьпісу неўязных у краіны Эўразьвязу, а Сяргей Гайдукевіч лічыць гэтае рашэньне бессэнсоўным. Як палітыкі ды іншыя вядомыя ў Беларусі асобы паставіліся да чарговага пашырэньня сьпісу неўязных у краіны Эўрапейскага Зьвязу?
“Дзейным і пасьлядоўным” назваў намесьнік старшыні БНФ Юры Хадыка рашэньне кіраўніцтва краінаў Эўразьвязу дадаць да сьпісу неўязных беларускіх чыноўнікаў, пракурораў і судзьдзяў яшчэ чатыры асобы. Нагадаю, гэта людзі, датычныя да перасьледу Аляксандра Казуліна й актывістаў “Партнэрства”: судзьдзі Аляксей Рыбакоў і Леанід Ясіновіч, а таксама супрацоўнікі пракуратуры Сяргей Бортнік і Аляксандар Мігун.
(Хадыка: ) “Гэтыя людзі нібыта апынуліся ў стане, калі ім не падаюць рукі. Я ня бачу больш моцнага ўзьдзеяньня. Не заявамі ж палітыкаў на іх узьдзейнічаць! Міжнароднае асуджэньне — вельмі моцны сродак”.
Вядомы праваабаронца Алег Воўчак вітае рашэньне Эўразьвязу пашырыць сьпіс пэрсонаў нон-грата.
(Воўчак: ) “Усё ж гэта ідзе пэўны маральны ціск на судзьдзяў, а мы чакаем у хуткім часе суду над Зьмітром Дашкевічам. Ды яшчэ невядома, якія ў нас наперадзе працэсы”.
Алег Воўчак сказаў, што грамадзкая камісія ў абарону Аляксандра Казуліна, якую ён узначальвае, рэкамэндуе далучыць да сьпісу неўязных яшчэ і судзьдзяў, якія адхілілі касацыйную скаргу палітыка. Гэтае рашэньне могуць прыняць цягам некалькіх месяцаў.
Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі, былы кандыдат на прэзыдэнта Сяргей Гайдукевіч назваў бессэнсоўнымі спробы Эўразьвязу гэтак уплываць на сытуацыю ў Беларусі. Паводле яго, дзейснымі будуць толькі перамовы з рэжымам.
(Гайдукевіч: ) “Я ж таксама апазыцыя. Вось праграма партыі намаляваная, я зь ёй ішоў на выбары. Там цікавыя рэчы. Але трэба ж вызначыцца з дыялёгам і не праводзіць контразахадаў. Вось гэта здарылася — і як пасьля гэтага можна размаўляць? З дыялёгам трэба вызначыцца”.
Сам Сяргей Гайдукевіч не ўяўляе сытуацыі, пры якой ён мог бы трапіць у падобны сьпіс і згубіць магчымасьць наведваць краіны Эўразьвязу. Толькі сёлета лідэр беларускіх лібэрал-дэмакратаў наведваў Польшчу, Італію, Нямеччыну, Аўстрыю і Чэхію. Сяргей Гайдукевіч мяркуе, што “судзьдзі, якія прымалі пэўныя рашэньні, напярэдадні пралічылі наступствы”.
Даведацца пра стаўленьне судзьдзяў Аляксея Рыбакова і Леаніда Ясіновіча да таго, што іх прозьвішчы трапілі ў сьпіс неўязных, не атрымалася. У Маскоўскім і Цэнтральным райсудах Менску, дзе яны працуюць, не даюць іх тэлефонаў. З паведамленьня агенцыі “Інтэрфакс” вядома, што пракурор Сяргей Бортнік “гэтую навіну ўспрыняў спакойна”. Для Радыё Свабода пракурор, які падтрымліваў абвінавачаньне Аляксандра Казуліна, даваць камэнтар адмовіўся.
Жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Ірына Казуліна кажа, што для яе галоўнае ня тое, змогуць ці ня змогуць пракурор Бортнік і судзьдзя Рыбакоў паехаць у Эўропу.
(Казуліна: ) “Мне іх шкада, бо самае галоўнае — гэта суд іхных дзяцей. Гэта самае страшнае, калі ты ня можаш паглядзець ім у вочы і праўдзіва адказаць на пытаньні. А калі-небудзь дзеці абавязкова іх зададуць”.
Нагадаем, раней у сьпісе неўязных у Эўразьвяз былі 37 беларускіх службоўцаў — разам з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта людзі датычныя, паводле Эўразьвязу, да выкраданьня і забойстваў лідэраў апазыцыі й журналістаў, задушэньня мірных дэманстрацыяў, фальшаваньня выбараў і вынясеньня палітычна матываваных прысудаў.