Кастусь Бандарук, Прага Антыўрадавыя пратэсты ў Будапэшце азмрочылі 50-ю гадавіну вугорскага паўстаньня 1956-га году супраць савецкага кіраваньня. Замест праяваў нацыянальнага адзінства ўсю мінулую ноч да самай раніцы ў некалькіх раёнах вугорскай сталіцы працягваліся сутычкі з тысячамі паліцыянтаў, якія ўжывалі вадамёты, сьлезацечны газ і гумавыя кулі.
Роўна 50 гадоў пасьля пачатку масавага паўстаньня супраць савецкага кіраваньня вуліцы Будапэшту зноў сталіся месцам гвалту. Нагадаем: месяц таму з выяўленага відэазапісу стала вядома, што прэм’ер Фэрэнц Дзюрчань, лідэр вугорскіх сацыялістаў, сьведама хлусіў наконт эканамічнага становішча краіны, каб перамагчы на красавіцкіх выбарах. Пасьля гэтага вугорскае грамадзтва моцна палярызавалася. І хаця Дзюрчань атрымаў вотум даверу ў парлямэнце, ягоныя апанэнты ўвесь час патрабуюць ягонай адстаўкі.
Найбуйнейшая апазыцыйная партыя “Фідэш” байкатавала афіцыйную юбілейную цырымонію і арганізавала бурныя дэманстрацыі з удзелам каля 100 тысяч чалавек. У сваіх выступах перад удзельнікамі пратэстаў апазыцыйныя лідэры называлі ўрад на чале з Дзюрчанем “нелегітымным” і заклікалі да яго адстаўкі.
У другой палове дня дэманстранты спрабавалі прайсьці да галоўнага пляцу гораду, дзе з удзелам замежных палітыкаў адбывалася ўскладаньне кветак да помніка ахвярам паўстаньня. Аднак паліцыя перапыніліла дэманстрантаў. Ля ўезду на мост Альжбэты дзьве гадзіны працягваліся сутычкі з паліцыяй.
Дэманстранты пабудавалі барыкаду з аўтамабіляў і матацыкляў, зьнішчылі некалькі тралейбусаў і трамваяў. Яны нават захапілі, запусьцілі і накіравалі супраць паліцыі два гістарычныя танкі з выставы, прысьвечанай паўстаньню 1956 году. Аднак паліцыя не прапусьціла дэманстрантаў ў цэнтар гораду і не дазволіла ім перашкодзіць афіцыйным мерапрыемствам. На камяні з боку дэманстрантаў паліцыя адказала сьлезацечным газам і гумавымі кулямі.
Паводле выратавальных службаў, у выніку сутычак 128 чалавек паранена і больш за 100 затрымана. Прэм’ер Дзюрчань назваў дзеяньні апазыцыі “вулічным тэрорам” і заявіў, што пад ціскам з боку дэманстрантаў ён усё роўна не падасьць у адстаўку.
Аднак глыбокі падзел у вугорскім грамадзтве застаецца. Некалькі вэтэранаў адмовілася прыняць з рук прэм’ера юбілейныя ўзнагароды, а іншыя заяўляюць, што гэта ганьба, каб спадакаемцы камуністаў ўзначальвалі сьвяткаваньне антыкамуністычнага паўстаньня 1956-га году.