Радыё Свабода Сёньня амбасадарка ЗША Карэн Ст’юарт перадала даверчыя лісты кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
Паводле спадара Лукашэнкі, Беларусь зацікаўленая ў адкрытым і канструктыўным дыялёгу з ЗША на ўмовах раўнапраўя, узаемнай павагі й ўліку інтарэсаў. Кіраўнік Беларусі заявіў, што “розныя погляды па шэрагу праблем не павінны перашкаджаць нарошчваньню сумесных намаганьняў там, дзе нашы падыходы супадаюць”.
А. Лукашэнка выказаў спадзяваньне, што дзейнасьць новай амбасадаркі ЗША, якая вельмі добра ведае Беларусь, будзе накіравана на пашырэньне ўзаемавыгадных і паважлівых адносінаў паміж дзьвюма краінамі. У сваю чаргу амбасадарка заявіла журналістам аб намеры спрыяць разьвіцьцю дэмакратычных працэсаў у Беларусі.
Карэн Ст’юарт -- шосты па ліку амбасадар сваёй краіны ў Беларусі. Да гэтага ў Менску ў той жа якасьці працавалі: Дэвід Суорц, Кенэт Ялавіц, Дэніэл Спэкхард, Майкл Козак і Джордж Крол.
Сёньня ж Аляксандар Лукашэнка прыняў даверчыя лісты ў амбасадараў Банглядэш, Ганы, Малі, Мальты, Манголіі й Панамы. За выключэньнем Карэн Ст’юарт, астатнія дыпляматы будуць працаваць у Расеі і Беларусі па сумяшчальнцітве і знаходзіцца ў Маскве.