Вячаслаў Ракіцкі, Прага Міжнародная арганізацыя абароны журналістаў “Рэпартэры бязь межаў” абнародавала новую справаздачу пра стан са свабодай прэсы ў сьвеце.
Беларусь знаходзіцца сярод тых краінаў, дзе адзначаныя найбольшыя парушэньні правоў журналістаў. У сёлетнім сьпісе 168 краінаў. Беларусь знаходзіцца на 151 месцы, побач з такімі краінамі, як Емэн, Лібія, Сырыя, Ірак, Віетнам, Лаос, Пакістан, Узбэкістан.
Тут жа і Расея, якую складальнікі справаздачы паставілі толькі на 4 пункты вышэй, чым Беларусь. Але ў індэксе ня ўлічанае забойства ў кастрычніку ў Маскве расейскай журналісткі Ганны Паліткоўскай, бо ён складаўся паводле дадзеных ад 1 верасьня 2005-га да 1 верасьня 2006 году.
Арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў”адзначае, што, на жаль, горшымі застаюцца тыя ж самыя краіны, якія называліся ў якасьці найболей рэпрэсыўных у дачыненьні да прэсы і ў мінулыя гады.
А найгоршая сёлета сытуацыя ў Паўночнай Карэі, Туркмэністане, Эрытрэі. У гэтых краінах журналістаў запужваюць, кідаюць у турмы, катуюць і нават забіваюць. Падаецца прыклад з Туркмэністану. Як адзначаецца ў справаздачы, “сьмерць журналісткі Радыё Свабода Агульсапар Мурадавай паказвае, што пажыцьцёвы прэзыдэнт Сапармурат Ніязаў выкарыстоўвае надзвычайны гвалт супраць тых, хто асьмельваецца крытыкаваць яго.”
Аўтары справаздачы канстатуюць, што ў гэтых краінах журналісты, як і раней, рызыкуюць жыцьцём ці турэмным зьняволеньнем, каб інфармаваць людзей. Сытуацыі ў гэтых краінах вельмі сур’ёзныя, і арганізацыя “Рэпартэры бязь мяжаў” лічыць, што іх урады павінны прыняць крытыку і спыніцца ў сваіх расправах з прэсай і журналістамі.
Найлепшая сытуацыя са свабодай прэсы ў чатырох паўночнаэўрапейскіх краіны, якія маюць аднолькавы паказчык, – у Фінляндыі, Ісьляндыі, Ірляндыі, Нідэрляндах. Цікава, што ненамнога ад іх адстаюць некалькі краінаў былога камуністычнага лягеру – Чэхія, Эстонія, Славаччына, Вугоршчына, Латвія, Славенія. Краіны, дзе за камуністамі існавала цэнзура, сёньня знаходзяцца ў першай дзесятцы. І ў гэтым аўтары справаздачы бачаць тэндэнцыю. Адзначаюць пэўныя зьмены да лепшага і ў шэрагу разьвіваных краінаў, якія таксама імкнуцца да свабоды выказваньняў, -- у Бэніне, Намібіі, Коста Рыка, Гане. А вось у некаторых высока разьвітых краінах – ЗША, Францыі, Японіі -- “Рэпартэры бязь межаў” адзначаюць пагаршэньне сытуацыі са свабодай прэсы. Так, ЗША занялі ў сьпісе толькі 53-е месца, тады як у 2002 годзе, калі ўпершыню складаўся такі індэкс, яны былі на 17 месцы.
“Рэпартэры бязь межаў” – аўтарытэтная міжнародная арганізацыя. Індэкс свабоды прэсы складаўся паводле адказаў на 50 пытаньняў яе партнэраў – арганізацыяў, журналістаў, юрыстаў, праваабаронцаў – пра стан са свабодай прэсы ў іх краінах.