Галіна Абакунчык, Менск. Сёньня ў сьвеце адзначаецца Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. 61 гадоў таму, 24 кастрычніка 1945 году, набыў законную моц Статут Арганізацыі Аб”яднаных Нацыяў. Сярод 51 краіны-заснавальніцы ААН была таксама Беларусь.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў мае ў Беларусі прадстаўніцтвы пятнаццаці сваіх падразьдзяленьняў. Сярод іншых гэта – Міжнародная арганізацыя працы, Дзіцячы фонд, Усясьветны банк і іншыя. Найбольш буйныя і плённыя праграмы – гэта супрацьстаяньне СНІДу, гандлю людзьмі і іншыя, кажа кіраўнік дэпартамэнту прадстаўніцтва ААН у Беларусі Віктар Радзівіноўскі.
(Радзівіноўскі: ) “Гэта праца зь дзецьмі ад нуля да 21 году, чым займаецца Дзіцячы фонд. Гэта праца з уцекачамі, праца паводле ўрэгуляваньня заканадаўства, праца з малым і сярэднім бізнэсам. Словам, гэта шэраг накірункаў – ад мэдыцыны, да сацыяльнай сфэры, – ад эканомікі да дапамогі чарнобыльскім раёнам”.
Гаварыў Віктар Радзівіноўскі. Пасьля другой усясьветнай вайны, краіны-заснавальніцы галоўнай мэтай свайго аб’яднаньня мелі недапушчэньня новых рэжымаў, кшталту сталінскага ці гітлераўскага. Таму абарона правоў чалавека застаецца адным з прыярытэтных накірункаў у дзейнасьці арганізацыі. Гэтак была прынятая “Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека”, “Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах” і іншыя міжнародныя дакумэнты. Аднак сёньня Беларусь імі не кіруецца, кажа юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч:
(Стэфановіч: ) “Урад не падае справаздачы ў Камітэт па правах чалавека ААН, няма таксама справаздачаў у Камітэт супраць катаваньняў. Ну, і калі браць канкрэтныя рашэньні паводле індывідуальных зваротах грамадзян у Камітэт па правах чалавека, то ўрад не сьпяшаецца рабіць захады, каб аднавіць парушаныя правы чалавека, што прызнаў камітэт. Мне падаецца, што гэта воля ўраду. Калі краіна хоча быць дэмакратычнай, калі яна паважае, найперш, сваю ўласную Канстытуцыю, то гэтыя краіны кіруюцца і міжнароднымі дакумэнтамі ААН і стараюцца іх выконваць”.
Нагадаем, сёньня ў склад Арганізацыі Аб”яднаных нацыяў уваходзіць 191 краіна сьвету. Ад мінулага году ў Беларусі зьвіўся Гімн Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў. На беларускую мову яго пераклаў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.