А. Ярашук ня верыць у шчырасьць намераў беларускага ўраду

Валер Каліноўскі, Менск Камэнтуючы вынікі перамоваў беларускай урадавай дэлегацыі ў штаб-кватэры Міжнароднай арганізацыі працы, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук ня выказаў асаблівага аптымізму наконт шчырасьці намераў беларускага ўраду адмовіцца ад ціску на прафсаюзы.
( Ярашук: ) “Колькі можна ігнараваць, столькі і будуць ігнараваць і прымаць рашэньні ў адпаведнасьці з уласнымі уяўленьнямі… Тым не меней, калі размова йдзе пра канкрэтныя рэчы, пагрозу сур’ёзных эканамічных стратаў, то, як мы бачым, усё ж такі можна прымусіць сыстэму калі не адступіць крок назад, то хаця б на месцы патаптацца”.

Спадар Ярашук мае на ўвазе, што менавіта пасьля звароту МАП Эўракамісія пачала разгляд пытаньня аб вывадзе Беларусі з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў Эўразьвязу, што можа каштаваць краіне каля 300 мільёнаў эўра.