Радыё Свабода, Менск На палітрадзе аб’яднаных дэмсілаў вырашана спалучыць дзьве палітычныя кампаніі – мясцовыя выбары і абраньне дэлегатаў на Кангрэс дэмсілаў. Кангрэс пройдзе да 25 сакавіка.
Суб’екты кааліцыі дамовіліся ў пытаньні абраньня кіраўніка палітычнай рады на Кангрэсе. Кіраўнік палітрады ў сваю чаргу прапануе кандыдатуру старшыні Нацыянальнага камітэту і прызначае кіраўніка сакратарыяту. Суб’екты таксама дамовіліся аб прынцыпах фармаваньня палітычнай рады.
Паўнамоцтвы, якія будзе мець кіраўнік палітрады, старшыня Нацыянальнага камітэту, прэзыдыюм палітрады і сама палітрада будуць вызначаны падчас наступных паседжаньняў. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што нарэшце пастаўлена кропка ў асноўных пытаньнях, якія выклікалі дыскусію, і цяпер можна працаваць.