Радыё Свабода, Віцебск На чыгуначным мосьце над шашой, якая вядзе да калёніі "Віцьба-3", дзе адбываюць пакараньне Аляксандар Казулін і Сяргей Скрабец, сёньня зьявіўся пяцімэтровы плякат-расьцяжка са словамі "Свабоду Аляксандру Казуліну і Сяргею Скрабцу".
Насупраць калёніі, на сьцяне аўтобуснага прыпынку, быў вывешаны плякат з партрэтам Аляксандра Казуліна, словамі "з 20-га кастрычніка – палітычная галадоўка" і просьбай падтрымаць вязьня лістамі з волі.
Плякаты правіселі нядоўга: праз вельмі непрацяглы час іх зьнялі невядомыя асобы.
Плякаты правіселі нядоўга: праз вельмі непрацяглы час іх зьнялі невядомыя асобы.