Радыё Свабода Юбілейны саміт СНД можа адбыцца ня ў Менску, а ў Астане. Такой магчымасьці не адкідаюць і ў выканкаме садружнасьці. Аднак пакуль канчатковае рашэньне не прынятае. Пытаньне ўзгадняецца з кіраўнікамі краінаў СНД.
Саміт кіраўнікоў СНД плянаваўся ў Менску 17 кастрычніка, аднак з ініцыятывы Расеі й Казахастану быў перанесены на 28 лістапада. Як сказаў на ўмовах ананімнасьці прадстаўнік выканкаму СНД у Маскве, у некаторых прэзыдэнтаў узьніклі цяжкасьці, бо на канец лістапада ў іх прызначаныя іншыя мерапрыемствы.
(Прадстаўнік СНД: ) “Калі пераносілі саміт, то пра перанос у нейкую іншую краіну гаворка да гэтага моманту не ішла. Хаця Казахстан хацеў бы прыняць кіраўнікоў краінаў у сьнежні, паколькі будзе адзначацца 15-годзьдзе. Нурсултан Назарбаеў узначальвае савет кіраўнікоў краінаў, таму даўно ў кулюарах выказвалася такое пажаданьне — правесьці саміт у Астане. Але пакуль ніякіх кардынальных рашэньняў не прынята, і ўсё гэта знаходзіцца пакуль у стадыі абмеркаваньня. Гэта кулюарныя размовы”.
Нагадаем, пятнаццаць гадоў таму, 21 сьнежня 1991 году, у сталіцы Казахстану сабраліся лідэры адзінаццаці былых саюзных рэспублік (за выключэньнем Грузіі) і канчаткова абвясьцілі пра ўтварэньне СНД.