Ствараецца сыстэма СПА “саюзнай дзяржавы”

Радыё Свабода Войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі ўзялі ўдзел ў аднадзённай камандна-штабной трэніроўцы сыстэмы супрацьпаветранай абароны краінаў СНД.
Паводле словаў намесьніка камандуючага расейскімі паветрана-узброенымі сіламі генэрал-лейтэнанта Айтэча Біжава, у трэніроўцы ўзялі ўдзел 97 самалётаў, у тым ліку два самалёты радыёлакацыйнага адсочваньня.

Адзін такі самалёт знаходзіўся ў раёне Менску, і зь яго падаваліся каманды экіпажам беларускіх зьнішчальнікаў.

Сёньня ж галоўнакамандуючы ваенна-паветранымі сіламі Расейскай Фэдэрацыі Уладзімер Міхайлаў паведаміў, што ў бліжэйшы час Беларусь і Расея падпішуць пагадненьне аб стварэньні Аб’яднанай сыстэмы супрацьпаветранай абароны гэтак званай “саюзнай дзяржавы”.