Сяргей Астраўцоў, Горадня Амбасадары, часовыя павераныя й консулы Нямеччыны, Францыі, Англіі, Італіі ды іншых краінаў Эўразьвязу сустрэліся ў Горадні з кіраўніком аблвыканкаму Уладзімерам Саўчанкам, старшынём аблсавету Аркадзем Карпуцем і Аляксандарам Антоненкам, які ўзначальвае гарвыканкам. Тры дыпляматы прыехалі з жонкамі.
Гасьцей цікавілі пытаньні інвэстыцыйнага клімату, стан апазыцыйнай прэсы, а таксама — чаму няма прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў у абласным савеце. Спадар Саўчанка ў адказ згадаў “Вечерний Гродно” — адзіную ў абласным цэнтры недзяржаўную газэту. Зь яго словаў, выданьне піша, што хоча. Спадар Саўчанка таксама зазначыў, што яго крытыкуюць на сайтах, але ён на гэта не рэагуе.
Старшыня аблвыканкаму згадаў, што яго крытыкавалі за маштабную рэканструкцыю стадыёну, на месцы якога некалі былі старыя габрэйскія могілкі. Але, маўляў, улады канчаткова вызначыліся, дзе паставіць мэмарыяльны знак, які будзе нагадваць пра былыя могілкі.
Паслы таксама меліся наведаць Генэральнае консульства Польшчы й сустрэцца з гарадзенскім каталіцкім біскупам Аляксандрам Кашкевічам.