Вячаслаў Ракіцкі, Прага Расейска-грузінскі канфлікт не затухае, не затухае і цікавасьць да яго заходніх палітыкаў і палітолягаў. Сёньня амэрыканская газэта “Washington Times” друкуе артыкул супрацоўніка аналітычнага цэнтру “Heritage Foundation”, спэцыяліста ў праблемах Расеі, Эўразіі і энэргетычнай бясьпекі Арыэля Коэна.
У артыкуле “А Расея ўсё думае... пра Грузію” вядомы аналітык курс Масквы на працяг распальваньня канфлікту з Грузіяй тлумачыць прычынамі, як рэгіянальнага, гэтак і глябальнага характару.
Найперш, Расея ўжо ня першы раз спрабуе спыніць прасоўваньне НАТО на былую савецкую тэрыторыю. Раней, нягледзячы на пратэсты Масквы, Захад падтрымаў далучэньне прыбалтаў да НАТО. Аднак, сёньня, калі ў энэргетычных адносінах Заходняя Эўропа трапляе ва ўсё большую залежнасьць ад “Газпрому”, зьнешнепалітычная пазыцыя Расеі ўспрымаецца больш сур’ёзна.
Па-другое, у Крамля ў запасе сёньня ёсьць велізарныя грошы – 250 мільярдаў нафтадаляраў. На іх купляецца нямала ваеннай тэхнікі – як для сваіх войскаў, што яшчэ знаходзяцца ў Закаўказьзі, так і для прарасейскіх сэпаратыстаў у Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Па-трэцяе, Расеі не падабаецца, што па тэрыторыі Грузіі, і пры гэтым у абход яе ўласнай тэрыторыі, ідзе нафтаправод Баку – Тбілісі – Джэйхан – галоўны экспартны маршрут, які выводзіць азэрбайджанскую нафту на рынкі Міжземнамор’я. А неўзабаве пачне працу газаправод, празь які ў Турэччыну і Эўропу будзе паступаць азэрбайджанскі газ. А пазьней праз гэты трубаправод можна будзе экспартаваць газ з Туркмэністану і Казахстану, і зноў у абход расейскай трубаправоднай сеткі.
Аналітык Коэн лічыць, што, калі пад ціскам Расеі зламаецца Грузія, усе радасьці расейскай прысутнасьці адчуюць на сабе таксама суседнія Армэнія і Азэрбайджан. У Армэніі ўжо апазыцыя адкрыта патрабуе правядзеньня болей празаходняй і меней прарасейскай палітыкі, пацьвярджаючы гэта тым, што, што блізкія стасункі з Масквой ніяк не паспрыялі на паляпшэньне жахлівага ўзроўню жыцьця і не паўплывалі на прызнаньне міжнароднай супольнасьцю незалежнасьці Нагорнага Карабаху.
Арыэль Коэн таксама зьвяртае ўвагу на пазыцыю Масквы адносна Косава: калі Косаву будзе дадзена незалежнасьць, то тады трэба тыя ж стандарты прымяніць і да розных сэпаратысцкіх анкляваў на тэрыторыі былога СССР – Прыднястроўя, Абхазіі, Паўднёвай Асэтыі і Нагорнага Карабаху. А гэта празь ініцыяваныя Масквой рэфэрэндумы адчыніла б дзьверы для паступовага ўключэньня іх у склад Расейскай Фэдэрацыі. Акрамя таго, падобны падыход мог бы паслужыць небясьпечным прэцэдэнтам для Крыму.
Тым часам ЗША моцна занятыя крызысамі ў Іраку, Аўганістане, Іране і Паўночнай Карэі. У кожным зь іх Расея выконвае адну з ключавых роляў. На думку аналітыка Арыэля Коэна, таксама дзеля будучыні амэрыканска-расейскіх дачыненьняў вельмі важна хутка разьвязаць расейска-грузінскі крызыс дыпляматычнымі сродкамі. Мір і росквіт на Каўказе аднолькава адпавядае інтарэсам Грузіі, Расеі і Амэрыкі.