Міхал Стэльмак, Менск У Менску пачаўся мядовы кірмаш. Мерапыремства, якое ладзіць грамадзкае аб’яднаньне “Беларускія пчолы”, праходзіць у Палацы мастацтваў.
Кірмаш прыцягну ўвагу шматлікіх наведнікаў. Гараджане прыйшлі па мёд. Тут ён каштуе 18 тысячаў за кіляграм – гэта таньней, чым на рынку.
(Спадарыня: ) “Купляю ліпавы мёд ад прастуды”.
(Карэспандэнт: ) “Вы часта яго ўжываеце?”
(Спадарыня: ) “Раней не часта. А неяк купіла і спадабалася. На сон з малаком п’ю”.
(Карэспандэнт: ) “Ці любіце вы мёд?”
(Іншая спадарыня: ) “Люблю. Вельмі. Я ўжываю мёд – чайную лыжку на паўстаканы вады”.
(Спадар: ) “Мёд – гэта лек ад усіх хвароб”.
Старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Беларускія пчолы”Міхаіл Халадзінскі:
(Халадзінскі: ) “Да нядзелі беларускім пчалярам прадстаўленая магчымасьць прапанаваць менчукам лепшыя мяды. Мёд выдатнай якасьці. Чым кірмаш добры, найперш для спажыўцоў мёду, што тут мёд прадаюць самі пчаляры”.
Удзел у кірмашы бяруць некалькі дзесяткаў пчаляроў. Прыехалі яны з розных рэгіёнаў. Ксенапонт Пачуйка са Слаўгарадчыны мае пасеку ў 102 пчаліныя сям’і.
(Пачуйка: ) “Пачынаючы з красавіка, я з пасекі не выходжу. У параўнаньні з мінулым годам год някепскі. Таму сёлета зь мёдам нармалёва. Мала было дажджоў, таму пчолкі працавалі на ўсіх меданосах. На ліпе працавалі, яблынях, грушах, вішнях, сьлівах. Маліны было шмат. Усё гэта пчолка апыляе, працуе”.
Мёд у спадара Пачуйкі розных гатункаў. Мой ўлюбёны – майскі. Гаспадар тут жа прапанаваў мне яго пакаштаваць, а заадно і кветкавага, верасовага, грэчкавага. Увесь мёд сапраўды сьвежы, ад яго цягне водарам палёў.
Аляксей Палубінскі прыехаў з Талачынскага раёну:
(Карэспандэнт: ) “Пасека ў вас вялікая?”
(Пачуйка ) “28 сямей”.
(Карэспандэнт: ) “Якія праблемы ў пчаляра?”
(Пачуйка: ) “Хімія, калі хімпраполку робяць. І вось як дадуць ядахімікаты – рабочая пчала гіне”.
(Карэспандэнт: ) “А нейкім чынам можна абараніць сябе?”
(Пачуйка: ) “Пачні скардзіцца, дык кожны ад сябе адпіхвае”.
Аляксей Трубнікаў з Чэрвеньскага раёну – самы малады ўдзельнік мядовага кірамашу. Яму – 25 гадоў. Палову свайго веку Аляксей займаецца пчалярствам:
(Трубнікаў: ) “У Беларусі – у Вялікім княстве Літоўскім – за зьнішчэньне борці было сьмяротнае пакараньне. То бок былі вельмі жорсткія законы”.
У цяперашняй Беларусі – пчаляры безабаронныя. Старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Беларускія пчолы” Міхаіл Халадзінскі:
(Халадзінскі: ) “Закону ў нас пакуль няма”.
(Карэспандэнт: ) “А што вы хацелі б бачыць у гэтым законе?”
(Халадзінскі: ) “Каб знайшло адлюстраваньне пытаньне абароны пчаляра і яго маёмасьці. У тым ліку і пчалапаек. Сёньня пчаляр бяспраўны. Пайшла нейкая хваля наезду на пчаляроў. Кагосьці пчала ўкусіла – скандалы, у суды падаюць. Пчала кусае. Вечна пчолы кусалі і людзі не скардзіліся. Пчаліны яд – гэта лякарства”.
*** Лекавыя якасьці мёду вядомыя ў Беларусі спрадвеку. Ён ўтрымлівае глюкозу, фруктозу, мінэральныя солі, вітаміны, фэрмэнты, антыбіётыкі і іншыя рэчывы. Карысны тым, што рэгулюе дзейнасьць страўніка, павялічвае гемаглябін і супраціўляльнасьць арганізму інфэкцыям.
Мёд ужываецца ён як самастойны прадукт, так і ў выглядзе розных страў ды напояў. Сярод гэтых страваў –яблыкі са сьмятанай і мёдам, жэле малочнае зь мёдам, маліна з творагам й мёдам, грушы зь мёдам і арэхамі.
2 стаканы малака, 2 сталовыя лыжкі мёду, 2 лыжкі жэлаціну, ваніліну. Набухлы жэлацін, ванілін дадаць у малако, якое кіпіць, памешваючы да поўнага распушчэньня жэлаціну. Сумесь ахаладзіць да 40 градусаў, дадаць мёд, перамяшаць, разьліць у формачкі й паставіць у халадзільнік.
З выкарыстаньнем мёду гатуюць малочныя супы.
6 штук сярэдняга памеру морквін, 2 сталовыя лыжкі разынак, 1,5 літры малака, 2 сталовыя лыжкі мёду. Моркву нацерці на буйнай цёрцы, зьмяшаць з разынкамі, папярэдне прамытым і вытрыманым у кіпні цягам некалькіх хвілінаў, дадаць мёд. Усё заліць ахалоджаным кіпячоным альбо пастэрызаваным малаком.
Кулінары прыдумалі салаты, дзе мёд з садавінай і гароднінай надае страве непаўторны смак. Зь мёду пякуць пячэньне, робяць пірожныя.
Нарэсьце, зь мёду гатуюць шмат напояў. Напрыклад, вішнёва-мядовы кампот, калі вішні заліваюць мядовым кіпенем. Рэцэпт прыгатаваньня мядовага віна:
На 96 літраў вады пакласьці 16 кг мёду. Перамяшаць і варыць, пакуль не ўварыцца напалову. Пры гэтым трэба ўвесь час здымаць пену. Атрыманае сусла астуджваюць і дадаюць у яго прадукты, якія пачынаюць браджэньне. Гэтымі прадуктамі могуць быць сухія дрожжы ў аб’ёме 100 г, кіслы вінаград альбо разынкі зь невялікім дабаўленьнем дрожжаў, тоўчаная чырвоная смародзіна. Атрыманы напой ставяць на два месяцы, пасьля чаго яго разьліваюць у бутэлькі і шчыльна закаркоўваюць.
А яшчэ мёд выкарыстоўваюць як касмэтычны сродак. Ім аздараўляюць скуру твару. Паводле касмэтолягаў, мёд прыдае ёй сьвежасьць.
Да расьцёртага яйкавага жаўтку дадаюць чайную лыжку мёду і столькі ж гліцэрыну альбо зьмешваюць чайную лыжку мёду са сталовай лыжкай талакна і тонкім слоем гэтай масы пакрываюць скуру. Праз 10-15 хвілін твар прамываюць цёплай вадой і пудраць.