Юры Дракахруст, Прага Ці варта дэмакратычным сілам ўдзельнічаць у мясцовых выбарах? Калі так, то пад якімі лёзунгамі яны павінны на мясцовыя выбары ісьці, на што рабіць націск – на агульнапалітычныя мэты ці на мясцовыя, лякальныя праблемы жыцьця людзей? Ці варта падчас кампаніі кінуць усе сілы на сталіцу, на Менск? Гэтыя праблемы абмяркоўваюць у “Праскім акцэнце” дэпутат Балаазерскага гарсавету Юрась Губарэвіч, намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч і сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Паўлаў.
"...Усе разумеюць, што вынікі галасаваньня будуць падтасаваныя і самае галасаваньне ня мае сэнсу па вялікім рахунку. Але ёсьць сэнс выкарыстаць гэтую выбарчую кампанію для прапаганды сваіх каштоўнасьцяў, ідэй, бо ўлады ўсё ж падчас выбарчай кампаніі дазваляюць мікраскапічныя, але паслабленьні ў правядзеньні агітацыі апазыцыйнымі сіламі. І ў гэтай магчымасьцю трэба скарыстацца...”
чытайце ўвесь тэкст перадчы
чытайце ўвесь тэкст перадчы