Радыё Свабода, Віцебск “Журналісцкая свабода – адно з апірышчаў дэмакратыі, улады павінны ня толькі ствараць праўныя рамкі для журналістыкі, але таксама і ствараць спрыяльны клімат для працы журналістаў, каб журналісты маглі працаваць свабодна,” – пра гэта заявіў старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн, выступаючы сёньня на адкрыцьці Форуму будучыні дэмакратыі ў Маскве.
“Мы ня можам дапускаць сытуацыю, калі самыя сьмелыя людзі робяцца мішэнямі з-за іх прыхільнасьці прынцыпам свабоды слова” – сказаў ён, закрануўшы справу забітай расейскай журналісткі Ганны Паліткоўскай.
Рэнэ ван дэр Ліндэн заклікаў расейскія ўлады расьсьледаваць гэтае злачынства і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.
Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы нагадаў удзельнікам форуму, што місія палітыкаў – адстойваць каштоўнасьці часам насуперак грамадзкай думцы. “Сьмяротнае пакараньне – рэч непрымальная, хаця шмат у якіх краінах яно мае шырокую падтрымку” – сказаў Рэнэ ван дэр Ліндэн.