Уладзімер Глод, Менск Сёньня Вярхоўны Судзе Беларусі вынес вэрдыкт адносна скаргі Партыі камуністаў Беларускай на дзеяньні Міністэрства юстыцыі.
Суд не знайшоў падстаў, каб задаволіць скаргу. Судовае рашэньне ўступіла ў сілу з моманту яго абвешчаньня і абскарджаньню не падлягае.
25 жніўня Мінюст вынес пісьмовае папярэджаньне ПКБ за адмову кіраўніцтва арганізацыі перадаць у Міністэрства юстыцыі поўны сьпіс сябраў партыі з пашыранымі зьвесткамі пра кожнага чальца.
Паводле беларускага заканадаўства, пасьля другога пісьмовага папярэджаньня цягам году дзейнасьць палітычнай партыі можа быць спыненая.
Пакуль Партыя камуністаў Беларуская мае адно папярэджаньне.