Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Беларусі пачынаецца другі этап кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў – стварэньне тэрытарыяльных камісіяў. Яму папярэднічала вылучэньне прэтэндэнтаў у склад гэтых камісіяў. Ці скарысталіся апазыцыйныя палітычныя партыі гэтай магчымасьцю, высьвятляў наш карэспандэнт.
Увечары 17 кастрычніка ў абсалютнай бальшыні партыяў яшчэ дакладна ня ведалі, колькі ў іх вылучэнцаў. Тлумачэньне паўсюль аднолькавае – гэтым разам галоўныя партыйныя структуры далі рэгіёнам, як кажуць, поўную волю: маўляў, на месцы ім лепш відаць, што і як рабіць. І таму пра вынікі ў цэнтральных штабах абяцаюць сказаць пазьней.
Аднак адно ўжо вядома: вылучэнцаў будзе значна менш, чым чатыры гады таму, калі праводзіліся тыя ж самыя выбары. Прычына – зьмены ў выбарчым заканадаўстве. Цяпер, прыкладам, у раённую камісію раённая партыйная філія можа накіраваць кандыдатаў толькі пры ўмове, што яна мае першасныя структуры. Калі ж іх няма, дык і вылучаць забаронена, тлумачыць знаўца выбарчага заканадаўства Сяргей Альфер:
(Альфер: ) “А калі няма ў раёнах, а ў нас шмат якім палітычным партыям – у адпаведнасьці зь іх статутамі – не патрэбныя першасныя структуры, дык гэтыя партыі наагул нікога вылучаць ня могуць”.
Першыя зьвесткі пацьвярджаюць пэсымістычныя прагнозы. Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч учора ўвечары паведаміў, што партыя вылучыла ўсяго 11 прэтэндэнтаў у склад тэрытарыяльных камісіяў. А іх па Беларусі, калі нават адкінуць сельскія і пасялковыя, 152.
(Івашкевіч: ) “Вылучалі толькі ад зарэгістраваных арганізацыяў. А ў нас іх менавіта столькі. Усе астатнія пазбаўленыя рэгістрацыі. Праз збор подпісаў мы не вылучалі”. У кожнай камісіі закон дазваляе мець ад 9 да 13 сяброў. На фармаваньне тэрытарыяльных камісіяў даюцца тры дні. Хто непасрэдна будзе займацца гэтай працай, нашаму радыё тлумачыць сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік:
(Лазавік: ) “На абласным, гарадзкім, раённым узроўнях такое рашэньне прымаюць выканкамы і прэзыдыюмы мясцовых саветаў, а пры фармаваньні камісіяў першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню (сельскіх і пасялковых) – выканкамы”.
* * * Упершыню мясцовыя выбары пройдуць у адзін тур, а галасаваньне адбудзецца 14 студзеня 2007 году.