Алесь Дашчынскі, Менск Кіраўнік Беларусі правёў перамовы з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым, які знаходзіцца ў Менску з афіцыйным візытам. Абодва бакі заявілі пра магчымае пашырэньне эканамічнага супрацоўніцтва й падпісалі адпаведную дамову.
З афіцыйнымі візытамі кіраўнікі краін прыяжджаюць у Беларусь нячаста. Апошні такі візыт адбыўся ў ліпені: афіцыйны Менск сустракаў прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса. Цяпер падчас сустрэчы Ільхама Аліева кіраўнік Беларусі заявіў пра гатоўнасьць да супрацоўніцтва ў любых пытаньнях. Маўляў, для Азэрбайджану, як і для многіх іншых братэрскіх краінаў, закрытых тэмаў няма.
Ільхам Аліеў заявіў, што кіраўніка Беларусі падтрымлівае пераважная большасьць насельніцтва — і гэта дае магчымасьць актыўна праводзіць рэформы.
Азэрбайджанскі парлямэнтар, былы дакладчык Рады Эўропы ў беларускім пытаньні Азім Малазадэ заявіў:
(Малазадэ: ) “У многіх сфэрах у Беларусі нібы замарожаны Савецкі Саюз. І мне вельмі цяжка сказаць, якія рэформы Лукашэнка праводзіць у Беларусі. Беларусь мае нэгатыўную сытуацыю з правамі чалавека, ёсьць палітзьняволеныя й перасьледуюцца апанэнты. Усё гэта ёсьць падставай для адпаведнай палітыкі Эўразьвязу й ЗША. Не хацелася б, каб народ Беларусі цярпеў ад свайго кіраўніка, палітыка якога адносіцца хутчэй да мінулай эпохі, чым да будучага дня”.
Паводле менскага палітоляга спадара Фёдарава, з боку Азэрбайджану гэта хутчэй візыт ветлівасьці. Ён быў прымеркаваны да саміту кіраўнікоў краінаў СНД. Саміт плянаваўся 17 кастрычніка, але потым яго перанесьлі на ініцыятыву Расеі. Нагадаем, што Азэрбайджан разам з Грузіяй, Украінай і Малдовай уваходзіць у міждзяржаўную арганізацыю ГУАМ. Яна арыентуецца на эўрапейскія структуры і ЗША.
(Фёдараў: ) “Адчуваючы ціск з боку Масквы, Беларусь хоча знайсьці нейкіх хаўрусьнікаў, дзе толькі можа, паколькі на Захадзе знайсьці іх цяжка. У эканамічным і палітычным сэнсе нельга выключыць такога з Азэрбайджанам таксама — каб атрымаць нейкую падтрымку супраць Крамля, хаця б маральную”.
Кіраўнік Беларусі нагадаў, што ў яго заўсёды былі вельмі добрыя дачыненьні з кіраўніцтвам Азэрбайджану і асабліва з бацькам Ільхама Аліева. Нагадаем, Гейдар Аліеў на выбарах у 2003 годзе зьняў сваю кандыдатуру на карысьць сына. Лукашэнка назваў Гейдара Аліева бескампрамісным барацьбітом з правапарушэньнямі, асабліва ў сфэры карупцыі.
Зьвяртаючыся да Ільхама Аліева, Лукашэнка адзначыў, што той падобны да бацькі.