Радыё Свабода У Берасьцейскую абласную выбарчую камісію прапанавана ўключыць трох сябраў палітычных партыяў.
Вылучэньне адбывалася ўзгоднена, адпаведна дамове аб супрацоўніцтве, якую падпісалі берасьцейскія арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Аб’яднанай грамадзянскай партыі й Партыі камуністаў Беларускай.
Акрамя абласной выбарчай камісіі, два прадстаўнікі названых партыяў вылучаныя ў гарадзкі выбаркам у Берасьці, па адным — у шэрагу раёнаў і гарадоў Берасьцейшчыны. Сярод вылучэнцаў ёсьць асобы, якія маюць досьвед працы ў складзе тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісіяў.