Затрымана моладзевая актывістка Наста Палажанка

Любоў Лунёва, Менск Cупрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Менску затрымалі актывістку незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Насту Палажанку каля пад’езду яе дому.
Непаўналетнюю дзяўчыну адвезьлі ў аддзел міліцыі на вуліцу Леніна. Міліцыянты патлумачылі, што падазраюць Насту ў тым, што яна вывесіла расьцяжку на мосьце на Нямізе: “Свабоду Зьмітру Дашкевічу!”. Міліцыянты палохалі дзяўчыну, што будуць трымаць яе ў аддзеле да раніцы.