Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Менску адбудзецца паседжаньне міністраў замежных справаў краінаў, што ўваходзяць у СНД. У парадку дня паседжаньня – 19 пытаньняў. Галоўныя сярод іх – супрацоўніцтва ў барацьбе зь нелегальнай міграцыяй, процідзеяньне легалізацыі крымінальных прыбыткаў і фінансаваньню тэрарызму. Міністры хочуць таксама абмеркаваць магчымасьці рэфармаваньня Судружнасьці.
Раней плянавалася, што сустрэча кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў будзе папярэднічаць саміту прэзыдэнтаў. Аднак з ініцыятывы Расеі і Казахстану лідэры краінаў пабачацца пазьней – у лістападзе. Такое рашэньне выклікала незадавальненьне з боку Аляксандра Лукашэнкі, які публічна на сьвяткаваньні “Дажынак” выказаў крыўду на “аднаасобныя дзеяньні” некаторых краінаў СНД, якія “лічаць сябе дзяржавамі першага рангу”.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў на маё пытаньне, ці не пацягне за сабою перанос саміту і зьмену часу сустрэчы міністраў у Менску, адказаў так:
(Папоў: ) “Я магу пацьвердзіць: паседжаньне міністраў замежных справаў краінаў Судружнасьці адбудзецца 16 кастрычніка тут у нас, у Менску”.
Паводле інфармацыі з Выканаўчага сакратарыяту СНД, папярэдне на такую размову адводзіцца ўсяго дзьве гадзіны. Рэч у тым, што праекты 14 дакумэнтаў узгаднілі загадзя і ёсьць прапанова падпісаць іх адразу – без абмеркаваньня.
Сярод пяці пытаньняў, па якіх, магчыма, разгорнецца дыскусія, вылучаецца традыцыйнае – пра рэфармаваньне СНД. Падобна, пакінуць яго па-за ўвагай будзе ня вельмі этычна, паколькі адпаведныя прапановы гэтым разам уносяцца ад імя Казахстану, прэзыдэнт якога Нурсултан Назарбаеў цяпер ачольвае Раду кіраўнікоў дзяржаваў СНД.
Дыскусіі што да рэфармаваньня Судружнасьці сталі ўжо звыклай рэччу, што прызнаюць і чыноўнікі высокага рангу. Прыкладам, на брыфінгу ў Выканаўчым камітэце СНД першы намесьнік кіраўніка Ўладзімер Гаркун выказаўся на гэты конт так:
(Гаркун: ) “Колькі СНД існуе, а гэта 15 гадоў, столькі яно і рэфармуецца”.
Палітоляг Андрэй Фёдараў прагназуе для СНД незайздросны лёс:
(Фёдараў: ) “Што значыць рэфармаваньне? Можна зрабіць усё што хочаш – зрабіць самыя вялікія зьмены. Пытаньне толькі ў тым, наколькі яны будуць эфэктыўныя і ці дадуць новы імпульс Судружнасьці? Я думаю, што тут ужо нічога зрабіць нельга з простай прычыны – інтарэсы ўдзельнікаў разыходзяцца ўсё далей. І канфлікт паміж Расеяй і Грузіяй сьведчыць пра гэта вельмі яскрава. Можна прыгадаць і карабаскі канфлікт. Усё гэта – аб''ектыўна. Сапраўды, цяжка знайсьці агульныя інтарэсы ў Таджыкістану і ў той жа Беларусі, напрыклад. Добрыя адносіны трэба захоўваць, і СНД, на мой погляд, можна захаваць як клюб прэзыдэнтаў”.