А.Локаць: Расея абмяжоўвае імпарт беларускіх тавараў

Паводле БелаПАН Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі ад Камуністычнай партыі РФ, сябра парлямэнцкай камісіі Саюзнай дзяржавы ў справах эканамічнай палітыкі Анатоль Локаць абнародаваў ліст Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі, які прадпісвае рэгіёнам абмежаваць імпарт беларускіх тавараў у зьвязку з дыскрымінацыяй расейскіх тавараў на рынку Беларусі.
Паводле А.Локаця, ліст намесьніка міністра эканамічнага разьвіцьця Андрэя Шаронава яшчэ летам паступіў у рэгіянальныя адміністрацыі суб''ектаў Расейскай Фэдэрацыі.

Працяг тэмы – пазьней на сайце і ў нашым эфіры.