Радыё Свабода, Віцебск Паводле адваката Вячаслава Праскаловіча, сёньня жодзінскага актывіста Паўла Красоўскага дапытваюць па справе наконт леташніх віцебскіх выбухаў.
Нагадаем , што 5-га кастрычніка Павал Красоўскі быў затрыманы нібыта з прычыны падабенства да фотаробата верагоднага злачынцы-падрыўніка, складзенага паводле словаў сьведак. Але ўчора сьледзтва высунула супраць яго новыя адазрэньні – у згвалтаваньнях ды забойствах дзьвюх няпоўнагадовых дзяўчат, якія адбыліся ў 1999 годзе, калі Паўлу было 16 гадоў.
Адвакат Павал Сапелка , які бароніць інтарэсы Красоўскага разам са спадаром Праскаловічам, назваў гэтыя абвінавачваньні абсурднымі і беспадстаўнымі. Паводле Паўла Сапелкі, пасьля гэтага старшы сьледчы па асабліва важных справах рэспубліканскай пракуратуры Аляксандр Расолька, які вядзе справу Красоўскага, пачаў пагражаць адвакату пазбаўленьнем ліцэнзіі і тым, што сам Сапелка неўзабаве можа стаць падазроным у крымінальнай справе.