Радыё Свабода Учора на Траекураўскіх могілках Масквы была пахаваная журналістка Ганна Паліткоўская , забітая ў мінулую суботу. Яна была адным з самых рэзкіх крытыкаў расейскай палітыкі ў Чачні. Як успрынялі забойства Паліткоўскай у Маскве і ў Чачні?
Разьвітацца з журналісткай на Траекураўскія могілкі прыйшло больш за тысячу чалавек. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін на ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі ў Дрэздэне назваў забойства Паліткоўскай “брыдкім брутальным злачынствам”. Аднак ён выказаў меркаваньне, што яе ўплыў быў нязначным.
(Пуцін: ) “Так, гэтая журналістка была вострым крытыкам дзейнай расейскай улады. Але журналісты павінны гэта ведаць, экспэрты гэта выдатна ведаюць, ступень яе ўплыву на палітычнае жыцьцё у Расеі была надзвычай нязначнай. Яна была вядомая ў журналісцкіх колах, у праваабарончых колах, на Захадзе. Але яе ўплыў на палітычнае жыцьцё ў краіне было мінімальным”.
Дырэктар Маскоўскай Хэльсынскай групы Людзьміла Аляксеева на пахаваньні Паліткоўскай казала пра вялікую павагу, зь якой ставіліся да яе ў Чачні.
(Аляксеева: ) “Паўсюль яна казала пра Чачню, гэта была яе сталая тэма і боль. У Чачні няма чалавека, які б не абагаўляў Ганну Паліткоўскую. Там ўсе яе ведаюць, фатаграфуюць і потым ва ўсіх дамах вісяць яе фотаздымкі”.
У Чачні шмат людзей бачылі ў Паліткоўскай абаронцу чачэнцаў, выкрывальніка злоўжываньняў расейскіх ўладаў і байцоў Рамзана Кадырава. Гаворыць Аміна, жыхарка гораду Сэржэнь-юрт
(Аміна: ) “Усе людзі, нават тыя, хто не цікавяцца журналістыкай і палітыкай, вельмі засмучаныя. Ганна была адзінай, хто казаў праўду пра жахі ў Чачні. Відаць, улады ня любяць людзей, якія гавораць праўды і здольныя на спачуваньне. Я маю ўсе яе артыкулы ў “Новой газете”. Я мела яе тэлефон, каб зьвязацца ў безнадзейнай сытуацыі. Яна была маёй апошняй надзеяй. Мы смуткуем па ёй”.
Апті, чачэнец, які жыве ўва Францыі, правёў жалобную цырымонію ў памяць аб Паліткоўскай. Ён кажа:
(Апті: ) “Як і шмат іншых чачэнцаў, я зьведаў шмат гора ў апошні час. Але калі я даведаўся, што забітая Паліткоўская, я ўпершыню заплакаў. Мужчына не павінен плакаць, але я не саромеўся сваіх сьлёзаў. Я гатовы аддаць час жыцьця, які адпусьціў мне Алах, каб жыла яна. За апошнія 5-6 гадоў толькі купка людзей у гэтай велізарнай краіне непакоілася пра Чачню. Я лічу, што яна загінула за нас”.