Радыё Свабода Група палітыкаў, якія адбываюць пакараньне на “хіміі” альбо прайшлі праз турмы, распаўсюдзілі адкрыты зварот да беларускага грамадзтва.
Яны нагадваюць, што колькасьць зьняволеных палітыкаў у Беларусі працягвае расьці, што людзі не павінны быць абыякавымі да іх лёсу. Падпісанты звароту таксама заклікалі беларускіх пісьменьнікаў і мастакоў перадаваць зьняволеным свае творы, а моладзь падтрымаць кампанію “За свабоду Дашкевічу”. Зварот падпісалі Андрэй Клімаў, Павал Севярынец, Мікола Станкевіч, Артур Фінькевіч, Мікола Разумаў, Вячаслаў Сіўчык ды Валеры Шчукін.