Валер Каліноўскі, Менск У Бабруйску работніца “Белшыны” Алена Захожая восьмыя суткі трымае галадоўку пратэсту супраць перасьледу незалежных прафсаюзаў. Яна патрабуе зарэгістраваць суполку незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве й спыніць перасьлед ягоных сябраў. З траўня прафсаюзьнікам не выплачвалі прэміяў і дапамогі на аздараўленьне.
Спадарыня Захожая заявіла “Свабодзе”, што апошнія дзеяньні Аляксандра Лукашэнкі, накіраваныя на спрашчэньне дзейнасьці прафсаюзных суполак, не паўплываюць на яе галадоўку:
(Захожая: ) “Можа, і будзе той закон. Можа, ён будзе і добры — але калі гэта будзе? І ці будзе наагул? А сёньня няма. Сёньня ўсё як было, так і засталося”.
Спадарыня Захожая паведаміла, што сёньня раніцай адміністрацыя заводу хацела не пусьціць яе на прадпрыемства. Ёй паказалі загад генэральнага дырэктара: забаронена пускаць на завод Алену Захожую без даведкі аб мэдыцынскім аглядзе. Але спадарыня Захожая адказала, што добраахвотна на такі агляд не пагодзіцца, а толькі праз суд, і прайшла на сваё працоўнае месца.