Радыё Свабода Ініцыятары кампаніі хочуць стварыць у краіне такія ўмовы, каб кожны чалавек пачуваўся гаспадаром у сваёй хаце, на вуліцы, у горадзе.
Паводле словаў кіраўніка абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Маслоўскага, удзельнікі кампаніі будуць улічваць найперш меркаваньні шараговых грамадзянаў. Цікавяць пытаньні, зьвязаныя з эканамічным і сацыяльным станам канкрэтнага гораду альбо паселішча.
Спадар Маслоўскі заявіў, што праграма “Наш дом” створаная і на тое, каб грамадзяне маглі выказваць сваю палітычную волю. Гэтае пытаньне робіцца актуальным падчас плянаваных выбараў дэпутатаў мясцовага ўзроўню.
Праграма “Наш дом” разьлічаная на пяць гадоў. Далучыцца да яе згадзіліся берасьцейскія актывісты Партыі камуністаў Беларускай і Аб’яднанай грамадзянскай партыі.