Радыё Свабода Томас Хэндрык Ільвэс сёньня прыняў прысягу ў якасьці новага прэзыдэнта Эстоніі. 52-гадовы Томас Гэндрык Ільвэс нарадзіўся ў Швэцыі, куды ягоныя бацькі імігравалі ў 1940-м годзе з савецкай Эстоніі, але большую частку жыцьця пражыў у ЗША, Канадзе і Нямеччыне.
Цягам амаль 10 гадоў – Ільвэс быў спачатку аналітыкам, а потым дырэктарам эстонскай службы Радыё Свабодная Эўропа – Радыё Свабода. Да свайго абраньня Ільвэс быў намесьнікам старшыні Камісіі парлямэнту ў міжнародных справах Эўрапейскага парлямэнту. Карэспандэнт "Свабоды" задае пытаньні новаму эстонскаму прэзыдэнту.
(Карэспандэнт: ) "Ваша абраньне суправаджалася ўзрастаньнем грамадзкіх настрояў, якія нагадваюць знакамітую “Сьпеўную рэвалюцыю” ў канцы 1980-х. На Вашую думку, колькі мінулага яшчэ застаецца з намі?"
(Ільвэс: ) "Я думаю, што калі Эстонія стала незалежнай, яна перш за ўсё, проста стала незалежнай. Але адной незалежнасьці недастаткова.
Ёсьць шмат краінаў, якія незалежныя Альбанія ў часе Энвэра Хаджы, Паўночная Карэя, Беларусь. Але дэмакратызацыі патрабуе значна больш часу, як мы бачым. Эканамічныя рэформы павінны быць праведзеныя дастаткова хутка.
Але я думаю, што ў эстонцаў ёсьць адчуваньне, што грамадзянская супольнасьць у нашай краіне разьвіваецца недастаткова. І пэўна, што ў апошнія гады эстонцам стала больш відавочна, што азначае наяўнасьць альбо адсутнасьць грамадзянскай супольнасьці. Былі выпадкі, калі людзей запалохвалі публічна за тое. што яны выказвалі свае палітычныя погляды, дэпутатам калегіі выбарнікаў пагражалі, што іхнія арганізацыі пазбавяць фондаў, калі яны прагаласуюць ня так. Я думаю, усе гэта рэшткі савецкага мысьленьня”.
(Карэспандэнт: ) “Вы ўзначалілі краіну, у якой чвэрць насельніцтва – гэта расейскамоўныя. Каля 100 тысячаў зь іх ня маюць грамадзянства. Як Вы бачыце будучыню гэтай часткі насельніцтва Эстоніі?”
(Ільвэс: ) "Я думаю, што мы павінны быць больш усебаковымі ў Эстоніі. З-за гістарычнага мінулага, мы маем сытуацыю з вельмі яснай пазыцыяй наконт таго, што ўтварае эстонскае грамадзянства, і што азначае веданьне мовы. І я ня думаю, што большасьць насельніцтва Эстоніі гатовая прыняць нейкія зьмены ў гэтым.
З іншага боку, я думаю, што палітыка ўладаў павінна значна больш арыентавацца на праблемы, якія дастаткова спэцыфічныя, і што мы можам умоўна назваць расейскамоўным насельніцтвам. Я, праўда, думаю, што гэта няўдалы тэрмін, бо ў Эстоніі шмат людзей, якія гавораць па-расейску. Фактычна кожны чалавек ў маёй краіне старэйшы за 25 гадоў, умее гаварыць па-расейску, бо яны былі вымушаны вучыць гэтую мову.
Напрыклад, калі вы паглядзіце на ўзровень ужываньне наркотыкаў менавіта з дапамогай іглы амаль выключна праблемы расейскамоўных. Мы павінны працаваць з гэтай праблемай, якая адносіцца да гэтай канкрэтнай групы рускамоўных. Бо маладыя эстонцы, на жаль, выкарыстоўваюць іншыя віды наркотыкаў".