Радыё Свабода Палітычныя зьняволеныя ў Беларусі і неабходнасьць шырокага ўдзелу міжнароднай супольнасьці ў справе іх вызваленьня стануць асноўнымі тэмамі дакладу Аляксандра Мілінкевіча, які ён сёньня агучыць у Празе на міжнародным “Форуме-2000”. Сёньня ж лідэр беларускіх дэмакратычных сілаў сустрэнецца з экс-прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гавэлам.
Аляксандр Мілінкевіч прадстаўляе Беларусь на міжнародным "Форуме-2000", які распачаўся 8 кастрычніка ў Празе. Удзел у форуме бяруць больш за 50 вядомых у сьвеце палітыкаў і культурных дзеячаў.
Разам з Аляксандрам Мілінкевічам удзел у дыскусііі наконт сытуацыі ў Беларусі возьме расійскі палітык Рыгор Яўлінскі.
Падчас знаходжаньня ў Празе Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з шэрагам чэскіх палітыкаў: міністрам замежных справаў Сашам Вондраю, кіраўніком чэскага Сэнату Пшэмыславам Саботкаю. Плянуюцца таксама перамовы з прэм''ер-міністрам Чэхіі Мірэкам Тапалянэкам.