Алег Грузьдзіловіч, Менск Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін не адмовіўся ад ідэі распачаць 20 кастрычніка палітычную галадоўку. Пра гэта паведаміў адвакат Казуліна пасьля сустрэчы з кіраўніцтвам калёніі “Віцьба-3”, дзе знаходзіцца палітык.
5 кастрычніка юрысты Аляксандра Казуліна, адвакат Ігар Рынкевіч і праваабаронца Алег Воўчак, прыехалі на сустрэчу з Казуліным у калёнію “Віцьба-3”. Сустрэчы, аднак, не адбылося. “Адмовіць у сувязі з тым, што А.Казуліна разьмяркоўваюць у атрад”, — такая фармулёўка, паводле Ігара Рынкевіча, стаіць на заяве, якую ён падаў на імя начальніка калёніі Віталя Агнісьцікава.
Паводле адваката, у размове зь ім супрацоўнікі калёніі таксама спасылаліся на тое, што памяшканьне для спатканьняў не падрыхтаванае. “У мяне склалася ўражаньне, што проста пакуль не атрымалі загаду, ці дапускаць да Казуліна адваката”, — кажа Ігар Рынкевіч.
Між тым, пэўную інфармацыю пра свайго падабароннага адвакат ад начальніка калёніі атрымаў. Гэтак, паводле начальніка калёніі, Аляксандар Казулін ужо папярэдзіў, што з 20 кастрычніка абвесьціць галадоўку. У калёніі да гэтага ўжо рыхтуюцца.
(Рынкевіч: ) “Будзе паінфармаванае кіраўніцтва і пракуратура. На такога асуджанага заводзяць адмысловую мэдычную картку і ставяць вязьня на асаблівы кантроль. Прымусовае харчаваньне забароненае, аднак начальнік папярэдзіў, што яны яго ізалююць. Гаворка нібыта не ідзе пра карцэр, а пра нейкае асобнае памяшканьне. І таксама начальнік калёніі сказаў, што Аляксандар Казулін пацьвярджае цалкам палітычны характар галадоўкі”.
Нагадаю, яшчэ 19 верасьня, напярэдадні адпраўкі ў калёнію са сьледчага ізалятару, спадар Казулін заявіў, што празь месяц абвесьціць галадоўку, калі за гэты час паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы не перададуць прэм’еру Сяргею Сідорскаму. Гэтае патрабаваньне палітык тлумачыць тым, што сакавіцкія прэзыдэнцкія выбары, на ягоную думку, не адбыліся, і 20 верасьня Аляксандар Лукашэнка страціў свае паўнамоцтвы.
Што стала вядома пра ўмовы ўтрыманьня Аляксандра Казуліна? У першым атрадзе, куды накіравалі апазыцыянэра, каля сямідзесяці чалавек. Яны знаходзяцца ў трох памяшканьнях. У турэмнай бібліятэцы Аляксандар Казулін папрасіў дваццаць кніг, але яму дазволілі ўзяць толькі пяць. Днямі вызначыцца, дзе будзе працаваць былы рэктар БДУ.
(Рынкевіч: ) “Паведамілі, што ў першым атрадзе вязьні працуюць сантэхнікамі, кухарамі, сьлесарамі. Цікава, кім будзе прафэсар Казулін? Кажуць, што яму прапануюць выбар”.
Адвакаты напісалі на імя начальніка калёніі заяву аб прадастаўленьні інфармацыі пра здароўе Аляксандра Казуліна. Адказ на гэтую заяву яны спадзяюцца атрымаць на наступным тыдні, калі зноў паспрабуюць наведаць свайго падабароннага.
У адміністрацыі калёніі “Віцьба-3” паведамілі, што начальнік на нарадзе ў кіраўніцтва, і ад размовы адмовіліся.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін асуджаны на пяць з паловай гадоў паводле абвінавачаньня ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Ён вінаватым сябе не прызнаў і тлумачыў перасьлед палітычнымі матывамі.