Паток мігрантаў з Грузіі ў Расею празь Беларусь будзе спынены

Радыё Свабода Сёньня старшыня камісіі ў міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў на пытаньне журналістаў, ці будзе Беларусь уводзіць візавы рэжым для грамадзянаў Грузіі, адказаў:
(Папоў: ) “Мы зьвязаныя саюзнымі стасункамі з Расеяй, і, натуральна, гэты канал для мігрантаў з Грузіі ў Расею будзе зачынены”.

(Карэспандэнт: ) “Гэта значыць, увядуць візавы рэжым?”

(Папоў: ) “Будзе зачынены, калі ўзьнікне неабходнасьць. Пакуль ідуць кансультацыі”.