Маладафронтаўца абвінавачваюць у тэракце?

Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Жодзінскага актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Паўла Красоўскага. Паплечнікі Паўла даведаліся, што яго абвінавачваюць у арганізацыі тэракту ў Віцебску, які меў месца ў мінулым годзе.
Павал Красоўскі знаходзіцца ў Віцебску.

Сёлета ў часе выбарчай кампаніі Камітэт барацьбы з тэрарызмам распачынаў супраць Паўла крымінальную справу, але спыніў месяц таму. Справы былі заведзеныя супраць некалькіх маладафронтаўцаў і таксама спыненыя.

Cупраць лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча справу перакваліфікавалі. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі і ад 15 верасьня трымаюць пад вартай.